Наш WebMoney: Z374327152545 E607448352044 B081176229075
Адмiн:
Untitled Document
ПАЛАЖЭННЕ АБ ВАЕННА-ГІСТАРЫЧНЫМ КЛУБЕ "БЕЛЫ ЛІС"
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Ваенна-гістарычны клуб «Белы Ліс» (далей клуб) ствараецца на базе Бярэзінскага раённага дома культуры.
Клуб з’яўляецца добраахвотным непалітычным аб’яднаннем моладзі.
Мэтамі дзейнасці клуба з’яўляюцца: адраджэнне рыцарскіх традыцый сярэднявечнай Беларусі, папулярызацыя гісторыі Беларусі, рэканструкцыя і вывучэнне узбраення, адзення, прадметаў быту сярэднявечча.
Клуб будуе сваю працу на аснове Статута клуба.
Клуб наладжвае і падтрымлівае цесныя творчыя сувязі з іншымі ваенна-гістарычнымі клубамі.
ПРАВЫ IАБАВЯЗКІ ЧЛЕНАЎ КЛУБА
З дазволу Рады, членам клуба можа быць кожны чалавек ва ўзросце ад 16 гадоў, які не абыякава ставіцца да гісторыі сярэднявечча і прызнае Статут клуба.
Член клуба мае права:
Уносіць прапановы па працы клуба.
Прымаць актыўны ўдзел у арганізацыйна-творчай дзейнасці клуба.
Прымаць удзел у рыцарскіх турнірах з дазволу Рады клуба.
Выйсці з клуба ў любы момант.
Член клуба абавязаны:
Ведаць і прытрымлівацца Статута клуба.
Паважаць іншых членаў клуба.
Стварыць гістарычны строй, які адпавядае выбранай легендзе.
Прымаць удзел у агульных сходах клуба.
Плаціць штомесяцовы падатак ў скарбонку клуба.
Беражліва адносіцца да маёмасці клуба.
3. КІРАЎНІЦТВА КЛУБА
3.1. Кіраўнік клуба прызначаецца загадам дарэктара Бярэзінскага РДК і зацвяржаецца на агульным сходзе клуба.
3.2. Кіраўнік клуба вядзе вучэбна-выхаваўчую працу згодна з планам работы клуба, які зацвяржаецца на арганізацыйным пасяджэнні клуба на пачатку года.
3.3. Кіраўнік клуба вырашае арганізацйыныя пытанні з кіраўніцтвам РДК і іншымі агранізацыямі.
4. МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЯ БАЗА, ФІНАНСАВАННЕ
4.1. Бярэзінскі РДК прадстаўляе клубу памяшканне для майстэрні.
4.2. Матэрыялы, прылады і г.д. члены клуба набываюць за ўласныя сродкі, створаныя імі рэчы (даспехі, зброя і інш.) з’яўляюцца іх асабістай уласнасцю.
4.3. Мерапрыемствы клуба фінансуюцца з бюджэта, згодна складзенага каштарыса.
4.4. Кантроль за выкарыстаннем фінансавых сродкаў ажыццяўляе бугалтэрыя аддзела культуры.